У Наваполацку на 37-м годзе жыцця памёр Валянцін Эберт — вядомы абаронца, які павесіў канькі на цвік усяго два гады таму, паведамляе pressball.by.

Ён выступаў за «Мінск», «Хімвалакно», «Керамін», «Віцебск», «Юнацтва», мінскае «Дынама», а апошнія пяць сезонаў правёў у «Хіміку»-СКА, дзе пасля завяршэння кар'еры застаўся працаваць начальнікам каманды. Эберт адыграў у беларускай экстралізе 668 матчаў (набраў 163 (43+120) ачкі), і па гэтым паказчыку ўваходзіць у дзясятку найлепшых за ўсю гісторыю нацыянальнага першынства. Ён выйграваў золата (2002, -04), срэбра (2000, -01, -06, -07, -14, 15) і бронзу (2005, -08) нацыянальнага чэмпіянату. З юнацкай і моладзевай зборнай удзельнічаў у чэмпіянатах Еўропы і свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0