Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ пра новыя санкцыі супраць Расіі, якія прадугледжваюць, у прыватнасці, блакаванне доступу да сацсетак «Укантакце» і «Аднакласнікі». Акрамя гэтага доступ будзе заблакаваны да ўсіх сэрвісаў «Яндэкса». Тэкст указа апублікаваны на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

Доступ да сацсетак заблакаваны ў рамках абмежаванняў, накладзеных на Mail.Ru Group. Правайдары таксама павінны будуць заблакаваць доступ да сайта Mail.ru.

Блакаваныя таксама будуць сайты антывірусных кампаній «Лабараторыя Касперскага» і DrWeb.

Эканамічныя санкцыі (блакаванне актываў, забарону на транзакцыі і вяшчанне) таксама ўведзеныя супраць найбуйнейшых расійскіх тэлекампаній: «ТВ Цэнтр», РБК, ВГТРК, «НТВ-Плюс», «Звезда», ТНТ, РЕН, ОРТ.

***

«Яндэкс», «Укантакце» і «Аднакласнікі» - лідзіруючыя па наведвальнасці сайты ўкраінскага сегмента інтэрнэту. Для «Укантакце» Украіна з'яўляецца другім па памеры рынкам пасля расійскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?