13 мая ў Слуцку 26-гадовы хлопец вырашыў падвезці незнаёмку, якая «лавіла» транспарт ля гарадскога кафэ.

У машыне яны разгаварыліся, і 20-гадовая спадарожніца прыняла прапанову кіроўцы працягнуць знаёмства ў яго дома.

Маладзёны выпілі, гаспадар кватэры заснуў. Гэтым скарысталася дзяўчына, якая забрала ключы ад аўтамабіля і паехала на ім раз'язджаць па ваколіцах, — распавёў начальнік крымінальнага вышуку Слуцкага РАУС Станіслаў Чухольскі.

Далёка з'ехаць з райцэнтра не ўдалося: паблізу вёскі Лучнікі машына зламалася. Перад тым, як кінуць аўто, дзяўчына абшукала салон. Знойдзеныя грошы, залаты пярсцёнак і навігатар яна забрала сабе.

Прачнуўшыся на наступны дзень хлопец спрабаваў самастойна знайсці машыну. Пасля безвыніковых пошукаў пайшоў у міліцыю. Неўзабаве дзяўчыну затрымалі. Цяпер ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, раней дзяўчына ўжо мела судзімасць за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?