Сёння скончыліся 15 сутак арышту Паўла Севярынца і Максіма Вінярскага, затрыманых пасля акцыі 1 мая ў Мінску.

Палітыкаў на Акрэсціна сустракалі сваякі, сябры і паплечнікі: Вольга Севярынец, старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч, сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама Дзяніс Садоўскі, Наталля Бордак, Вольга Кавалькова, Наталля Саматыя, Леанід Кулакоў, Юрась Лукашэвіч, Наста Дашкевіч, Аляксей Шэін, Барыс Гарэцкі і інш.

Гэтую сустрэчу на сур'ёзным узроўні пільнавала і міліцыя: побач было заўважана некалькі службовых машын, прыехала гарадское начальства, здымкі вялі аператары ў цывільным.

Павел і Максім распавялі, што на Акрэсціна ім адмыслова імкнуліся стварыць невыносныя ўмовы: людзей у камеры было больш, чым месцаў, часта падсажвалі бадзяг — брудных, з вошамі. Забіралі асадкі, не давалі паперу. Падчас арышту Максім Вінярскі абвясціў галадоўку — сёння быў яе апошні дзень. Вячаслаў Сіўчык, які застаецца за кратамі, працягвае галадаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?