Міліцыя затрымала па вуліцы Лабанка ў сталіцы 15-гадовую мінчанку. Яе заспелі падчас закладкі схованак з псіхатропамі. Пра гэта распавялі прадстаўнікі Цэнтральнага РУУС у сюжэце тэлеканала «Беларусь 1».
Падчас ператрусу ў дзяўчыны канфіскавалі 14 скруткаў з белым рэчывам. Эксперты ўстанавілі, што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва Альфа-PVP. Такое ж рэчыва ўтрымлівалася і ў чатырох знойдзеных побач схованках.
Вядома, што раней дзяўчына прыцягвалася толькі да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртнога ў грамадскім месцы.
Дзяўчыне інкрымінуюць захоўванне і збыт псіхатропаў. Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт. 328 КК, санкцыя артыкула - да 15 гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0