Урад Беларусі зацвердзіў заданне па экспарце тавараў і паслуг у Кітай на 2017-2020 гады. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 12 мая 2017 года № 347, піша Tut.by.

Саўмін зацвердзіў выкананне штогадовых заданняў па экспарце тавараў і паслуг у Кітай на 2017-2020 гады ў якасці ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы кіраўнікоў рэспубліканскіх дзяржорганаў і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Так, у 2017 годзе экспарт тавараў і паслуг у КНР павінен скласці 653 млн даляраў, у 2018-м — 806,6 млн, у 2019-м — 1,06 млрд, у 2020-м — 1,5 млрд.

Найбольшы ўклад павінен забяспечыць Мінаблвыканкам: з 390 мл. даляраў у 2017 годзе да 930 млн даляраў да канца 2020 года. На тэрыторыі Мінскай вобласці знаходзяцца «Беларуськалій», індустрыяльны парк «Вялікі камень» і будуецца яшчэ адзін калійны камбінат. На другім месцы ідуць прадпрыемствы канцэрна «Белнафтахіма», якім даведзена задача павялічыць экспарт з 60 млн да 155 млн даляраў.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на Міністэрства замежных спраў.

За 2016 год тавараабарот Беларусі і Кітая склаў каля 2,6 млрд даляраў. Пры гэтым беларускі экспарт склаўся на ўзроўні 500 млн. даляраў. Беларусь пастаўляе ў Кітай калійныя ўгнаенні, нафтахімічную прадукцыю, камбайны, запчасткі для кар'ерных самазвалаў, сельгастэхніку і іншыя тавары.

Сёння скончыўся візіт афіцыйнай беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам у КНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0