Сядзібную забудову ў пасёлку Паўночны часткова могуць захаваць. Такая інфармацыя размешчаная на сайце адміністрацыі Заводскага раёна, паведамляе БЕЛТА.
Гаворка ідзе пра кварталы вул. Арцёма — зав. Грыбнога і вул. Байкальскай — вул. Іркуцкай — вул. Хабараўскай, у межах якіх размешчаныя ўчасткі па вул Іркуцкай, 41, вул. Хабараўскай, 4, зав. Грыбному, 44. Рашэнне аб дапрацоўцы дэталёвага плана пасёлка прынятае па выніках разгляду калектыўнага звароту жыхароў, які паступіў у час прыёму старшынёй Мінскага гарвыканкама.
Пасля ўнясення змяненняў адміністрацыя Заводскага раёна Мінска правядзе паўторнае грамадскае абмеркаванне праекта.
0
0
0
0
0
0