Продаж алкагольных напояў будзе абмежаваны ў Мінску 30 мая і 10 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем «Апошняга званка» і выпускных вечароў. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, пастанова якога была апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама абмежаванне будзе дзейнічаць з 08.00 30 мая да 08.00 31 мая і 08.00 10 чэрвеня да 08.00 11 чэрвеня. У гэтыя перыяды будзе абмежаваны продаж алкаголю, у тым ліку піва і слабаалкагольных напояў з доляй этылавага спірту не больш за 7%. Абмежаванні не закрануць продажу алкаголю ва ўстановах грамадскага харчавання.

Такія меры ў сталіцы прымаюцца штогод. Таксама традыцыйна ўводзіцца забарона прыносіць спіртное і на самі выпускныя вечары, выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы і запускаць у неба ліхтарыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?