
Здарэнне адбылося ўвечары 16 мая. Выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіляў насупраць дома па вуліцы Ваўпшасава, 5а.
Ратавальнікі ўстанавілі, што гараць прыпаркаваныя Mazda 626 і Volkswagen Passat. Пажар быў аператыўна ліквідаваны, аўтамабілі згарэлі цалкам. Таксама агонь пашкодзіў два драўляныя аконныя блокі аднапавярховага цаглянага будынка, побач з якім былі прыпаркаваны аўтамабілі.

Як мяркуецца, прычына ўзгарання - падпал.
Па словах відавочцаў, адзін з аўтамабіляў належыць чалавеку, які нешта не падзяліў з мясцовымі бамжамі. Не выключана, што падпал зладзілі менавіта яны.
Каментары