Аварыя адбылося 16 мая каля 19.30. Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём аўтамабіля «Аўдзі 80» знаходзіўся 54-гадовы мясцовы жыхар. Яго машына рухалася па вул. Савіча ў кірунку вёскі Заполле.
Насупраць аднаго з дамоў вадзіцель зрабіў наезд на сямігадовую дзяўчынку, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ школьніца атрымала траўмы. Яна шпіталізавана ў Пінскую гарадскую бальніцу.