25 мая спаўняецца сто год з дня смерці Максіма Багдановіча. 100 год таму менскія беларусы, сябры паэта, замовілі па ім паніхіду. Паніхіда будзе адслужана і сёлета, у сотую гадавіну смерці Максіма.

Пачнецца паніхіда 25 мая ў 14.30 у саборы Cвятых Пятра і Паўла на Нямізе. Перад гэтым адбудзецца ўскладанне кветак да помніка паэту на вуліцы яго імя (каля Тэатра оперы і балету).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0