Известия

Известия

Самаабвешчаныя Луганская і Данецкая народная рэспублікі могуць фактычна вярнуцца ў склад Украіны ў выпадку змены рэжыму ў краіне, заявіў у інтэрв'ю «Известиям» кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі.

«Неанацысцкі рэжым — гэта не ўся Украіна, не ўвесь народ. Мы разумеем, што там ёсць здаровыя сілы, якія не проста падтрымліваюць нас, а будуць нас сустракаць, калі прыйдзе час. Гэта праўда. Рана ці позна мы ім даруем, але пасля пакаяння», — сказаў Платніцкі.

«Але калі Украіна застанецца з тым рэжымам, які цяпер у краіне, то ні пра якое вяртанне не можа быць гаворкі. Нашы жыхары на рэферэндуме сказалі: «Мы — рускі свет». І калі Украіна будзе настроена па-прарасійску, з разуменнем, што мы — браты, адзіная сям'я, гэта і ёсць рускі свет, тады гэта магчыма», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0