У французскіх Канах 17 мая адкрываецца юбілейны, 70-ы міжнародны кінафестываль. У гэтым годзе за галоўную ўзнагароду фестывалю — «Залатую пальмавую галіну» — будуць спаборнічаць 19 фільмаў з усяго свету.

Сярод канкурсантаў — ураджэнец Беларусі Сяргей Лазніца з фільмам «Рахманая», знятым па матывах аднайменнага аповеду Фёдара Дастаеўскага.

У 2012 годзе фільм «У тумане», зняты Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава, быў уганараваны на Канскім кінафестывалі прызам міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI.

У маі 2014 у Канах Сяргей Лазніца паказаў дакументальны фільм «Майдан» пра пратэсты ва Украіне 2013—2014 гадоў.

Акрамя фільму «Рахманая» Лазніцы, сярод сёлетніх канкурсантаў — драма «Ашуканы» Софі Копалы, фільм пра грамадзянскую вайну ў ЗША, у якім зняліся Ніколь Кідман і Кірстэн Данст, а таксама стужка Ноя Баўмбаха «Гісторыі сям’і Мэйравіц» з Дастынам Гофманам.

Канскі кінафэстываль завершыцца 28 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?