Сярэдні кошт пуцёўкі ў дзіцячы летні лагер кругласутачнага знаходжання ў гэтым годзе складае 490 рублёў, паведаміла начальнік прадстаўніцтва Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Ірына Салаўёва.

- Штогод ажыццяўляецца кантроль за цэнаўтварэннем, у кошт не ўключаецца прыбытак, а толькі выдаткі на ўтрыманне, — адзначыла Ірына Салаўёва.

Сярэдні кошт пуцёўкі ў спартыўна-аздараўленчы лагер дзённага знаходжання - 120, у 9-дзённы палатачны лагер — 112 рублёў, у «школьны» лагер — 92 рублі.

Таксама для патаннення цаны пуцёўкі для работнікаў бюджэтных арганізацый камунальнай формы ўласнасці прадугледжаны датацыі. У залежнасці ад тыпу лагера памер датацыі вар'іруецца ад 175 да 72 рублёў.

— У адпаведнасці з заканадаўствам бацькі аплачваюць не менш за 10% кошту пуцёўкі, памер датацыі — не больш за 40%, - распавяла Ірына Салаўёва.

Інфармацыя аб свабодных месцах у аздараўленчых лагерах будзе даступная анлайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?