Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі здароўя Беларусь — на другім месце па спажыванні алкаголю ў свеце (на першым - Літва). У 2016 годзе на кожнага беларуса прыйшлося каля 15 літраў алкаголю.

Але ж што менавіта п’юць беларусы?

Фактычна ідзе спаборніцтва паміж гарэлкай, півам і «чарнілам» — танным пладовым віном. Гэтая тройка — найпапулярнейшыя алкагольныя напоі ў нашай краіне.

Белстат ужо апублікаваў дадзеныя аб продажах за першы квартал 2017 года. Паводле іх, абсалютны лідар у беларускага спажыўца — піва. За тры месяцы беларусы паспелі выпіць 75 мільёнаў літраў.

Другое месца заняла гарэлка. Беларусы ўжылі 20 мільёнаў літраў моцнага напою.

І на трэцім — пладовае віно, тое самае «чарніла». Спажыўцамі было выпіта амаль 12 мільёнаў літраў пладовага віна.

Іншы алкаголь набываюць у разы радзей. Вінаграднага віна выпілі 7,4 мільёна літраў. Шампанскае і іншыя ігрыстыя віны таксама не надта цікавяць айчынных спажыўцоў (3,2 мільёна літраў). Акрамя таго, беларусы выпілі 2,3 мільёны літраў лікёраў і настоек, 1,7 мільёна літраў слабаалкагольных напояў і каля мільёна літраў каньякоў і брэндзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?