Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сёння ў Страсбургу ўзяў удзел у цырымоніі падпісання заканадаўчага акта аб адмене украінцам візавых патрабаванняў для кароткатэрміновых падарожжаў у краіны ЕС і Шэнгенскай зоны, паведамляе Укрінформ.

ukrinform.ua

Дакумент падпісалі прэзідэнт Еўрапарламента Антоніа Таяні і Кармель Абела, міністр унутраных спраў і нацыянальнай бяспекі Мальты, якая старшынствуе ў ЕС.

Заканадаўчы рэгламент прадугледжвае перанясенне Украіны ў спіс трэціх краін, грамадзянам якіх адмяняюцца візавыя патрабаванні для кароткатэрміновых падарожжаў у краіны Еўрасаюза (за выключэннем Вялікабрытаніі і Ірландыі), а таксама ў краіны Шэнгенскай зоны, уключаючы Швейцарыю, Нарвегію, Ісландыю і Ліхтэнштэйн.

Як чакаецца, пасля афіцыйнага апублікавання бязвізавы рэжым для ўкраінскіх грамадзян уступіць у сілу 11 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?