Злучаныя Штаты не будуць уводзіць забарону на правоз ноўтбукаў і планшэтаў у салоне рэйсаў, якія вылятаюць з Еўропы. Такое рашэнне было прынята па выніках перамоваў ў Бруселі 17 мая, пішуць са спасылкай на крыніцы «Бі-бі-сі» і ABC News.

Пры гэтым суразмоўца амерыканскага тэлеканала падкрэсліў, што ад забароны адмовіліся на час. Чарговае пасяджэнне па пытаннях авіяцыйнай бяспекі правядуць у Вашынгтоне, каб абмеркаваць павелічэнне кантролю без перашкод для пасажыраў.

Па ацэнцы Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту, забарона на ноўтбукі на рэйсах з Еўропы прывялі б да павелічэння выдаткаў пасажыраў на мільярд даляраў. Гэта звязана з папулярнасцю трансатлантычных маршрутаў, якімі часта карыстаюцца бізнесмены, якія працуюць у палёце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?