Кліп «Малыш» былой вакалісткі гурта «Ленінград» Алісы Вокс, у якім крытыкуюцца школьнікі, якія выходзяць на акцыі пратэсту, зняты па замове «дзяржструктур» за два мільёны расійскіх рублёў (35 тыс. даляраў), паведамляе Meduza, спасылаючыся на ананімную крыніцу, блізкую да спявачкі.

У кліпе, які выйшаў 15 мая, спявачка ў вобразе настаўніцы раіць школьнікам, якія выходзяць на акцыі пратэсту з чатырма памылкамі на плакаце ў двух словах, ўзяцца за розум і «пачаць з сябе»: «Учиться на ошибках не поздно никогда, / Раз сердце хочет перемен, тогда начни с себя»,- спяваецца ў песні.

Крыніца выдання на ўмовах ананімнасці распавяла са слоў спявачкі і яе музыкаў, што ім прапанавалі «абкласці апазіцыю», заплаціўшы за гэта каля двух мільёнаў рублёў. Музыкі пагадзіліся, разлічваючы на будучыя карпаратыўныя замовы, і прыдумалі, «як зрабіць гэта эфектна».

Сама спявачка на просьбу гэта пракаментаваць заявіла, што яе «Задалбалі гэтыя пытанні» і што яна «бярэ тайм-аўт» і «сыходзіць у радыёмаўчанне». «Я пісала песню не пра палітыку, на храна яны мяне туды прыплялі, я не разумею», — сказала спявачка.

Раней у інтэрв'ю РБК-ТБ яна назвала песню «хітом», які «захапіў вялікую колькасць розумаў». «Я ніколі не разлічваю на канкрэтную аўдыторыю», - заявіла спявачка. «Мая песня для тых, хто лічыць, што першасна атрымаць адукацыю, як бы, кімсьці стаць, адбыцца ў жыцці, а потым ужо праяўляць грамадзянскую пазіцыю, грунтуючыся на нейкім вопыце», - патлумачыла яна.

Па дадзеных крыніц тэлеканала «Дождь», блізкіх да Крамля, здымкі кліпа арганізаваў экс-супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Мікіта Іваноў. Па словах аднаго з суразмоўцаў, Іваноў выступаў і замоўцам, і аўтарам канцэпцыі кліпа.

Мікіта Іваноў працуе з адміністрацыяй прэзідэнта з 1999 года, калі ён уваходзіў у выбарчы штаб Уладзіміра Пуціна. Доўгі час ён асацыяваўся з куратарам унутранай палітыкі Уладзіславам Сурковым.

Афіцыйна Іваноў працаваў у Крамлі з 2005 па 2009 год і адказваў за працу крамлёўскіх моладзевых арганізацый, у тым ліку руху «Нашы». Затым ён працаваў у «Адзінай Расеі» і адначасова заставаўся дарадцам Суркова.

Сяргей Шнураў адгукнуўся на песню «Малыш» двойчы. 16 мая ў Instagram ён апублікаваў верш, у якім, у прыватнасці, гаварылася, што «малыя не дурні» і не ўспрымаюць прапаганду, такую, што надае ім: «Живите, дети, мол, не шибко, / В свободе кроется ошибка».

У іншым пасце Шнураў раскрытыкаваў кліп на песню, у якім, паводле яго слоў, «усё халтурна», і звярнуў прэтэнзіі спявачкі, выказаныя школьнікам, да яе самой: «Любое выказванне, тым больш у загадным ладзе, якое прэтэндуе на накіроўваючую ролю, якое б яно ні было па змесце, павінна, па меншай меры, не канфліктаваць з формай. Калі ты здымаеш ролік якасцю ніжэй, чым у пачаткоўца відэаблогера, дзе халтурна ўсё: грым, святло, ракурсы, мантаж; пішаш тэкст, які нават на самай нікчэмнай пляцоўцы не ўспрымуць з-за зусім дашкольных і нецікавых рыфмаў, то настаўніцтва выглядае проста недарэчна. Так, так. Менавіта. «Пачні з сябе», - гаворыцца ў допісе.

Аліса Вокс-Бурмістрава спявала ў групе «Ленінград» з 2012 года. У сакавіку 2016 года яна пакінула гурт на піку папулярнасці песні «Экспанат» пра гераіню «на лабутенах». Лідар «Ленінграда» пасля яе сыходу заявіў, што «стварыў гераіню міфа з нічога».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?