Злачыннасць сярод непаўналетніх у Беларусі ў студзені-красавіку знізілася на 15,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў.
На пасяджэнні абмяркоўвалася прафілактычная работа ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. «На мой погляд, тут ёсць праблемы. Пра гэта сведчыць і статыстыка. Колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, па выніках чатырох месяцаў года знізілася на 15,8% (з 711 да 599), але амаль палова з гэтых злачынстваў здзейснена навучэнцамі ліцэяў і каледжаў (46,6%)», — адзначыў віцэ-прэм'ер.
Крадзяжы складаюць 40% ад агульнай колькасці злачынстваў непаўналетніх, хуліганства - 19%, незаконны абарот наркотыкаў - 8,6%.