Вайсковец в/ч 5522 выратаваў дзяўчыну ад суіцыду ў Гродне.
Паведамленне ад дзяжурнага, што ў адной з кватэр на вуліцы Шчорса сямейны скандал, паступіла лейтэнанту Анджэю Талочку і яфрэйтару Аляксандру Ларычаву.
«Патрульныя аператыўна прыбылі на месца. Увайшоўшы ў кватэру, вайскоўцы пабачылі расчыненыя дзверы балкона і маладую дзяўчыну, што сядзела на парэнчах. Пасварыўшыся з бацькам, яна збіралася саскочыць уніз. Часу для роздумаў не было. Анджэй Талочка імгненна кінуўся да балкона і схапіў дзяўчыну за руку. Маладую асобу вайскоўцы перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.