Славуты амерыканскі акцёр Джым Парсанс на мінулых выходных пабраўся шлюбам. Парсанс — самы высокаплатны акцёр у свеце. У рэйтынгу часопісу Forbes за 2016 гаварылася, што за год Джым зарабіў больш за 25 мільёнаў даляраў.
Джым Парсанс набыў сусветную вядомасць за выкананне ролі Шэлдана Купера ў серыяле «Тэорыя вялікага выбуху». Шэлдан — геніяльны навуковец, які не мае ні драбнейшага ўяўлення аб сацыяльных стасунках унутры грамадства. Шэлдан невыносны, не разумее сарказму, але любіць коміксы і «Стартрэк».
Абраннікам Джымі Парсанса стаў графічны дызайнер Тод Спявак (Todd Spiewak). Пара была разам 14 гадоў. Але толькі ў 2012 годзе зрабіў камінг-аўт, абвесціўшы аб сваіх адносінах.
Шлюбная цырымонія прайшла 13 мая ў Нью-Ёрку. Джым Парсанс быў апрануты ў чырвоны смокінг, а яго абраннік — у белы.