Міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер наведае Беларусь 23 мая з рабочым візітам.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Плануецца, што падчас візіту ён сустрэнецца з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а таксама кіраўніцтвам урада і парламента Беларусі.

«Бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва з улікам старшынства Эстоніі ў Радзе Еўрапейскага саюза ў другой палове 2017 года. Асаблівая ўвага будзе нададзена перспектывам узаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, а таксама тэме ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства», - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?