У бліжэйшыя тры гады ў Беларусі можа быць зніжана стаўка падатку на дададзены кошт. Планы МПЗ 18 мая агучыла намеснік кіраўніка ведамства Эла Сяліцкая.

«Мы шукаем рэзервы для зніжэння стаўкі. Магчыма, гэта адбудзецца за кошт таго, што будзе адменены льготны ПДК для некаторых груп тавараў», - сказала Сяліцкая. Паводле яе слоў, у планах да канца года адмовіцца ад льготнай 10%-й стаўкі для прадуктаў раслінаводства. А да 2020 года пакінуць нізкія каэфіцыенты толькі для сацыяльна значнай групы.

Эла Сяліцкая таксама паведаміла, што не плануецца вызваляць ад выплаты ПДК стратныя і неэфектыўныя прадпрыемствы. Паводле яе слоў, сёння ў краіне адсутнічаюць рэзервы для зніжэння падатковай нагрузкі на прадпрыемствы.

Зараз стаўка ПДК складае 20% і забяспечвае 80% усіх падатковых паступленняў у бюджэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?