Амерыканскія інжынеры распрацавалі супер-рэалістычнага сэкс-робата з мянушкай Гармонія, паведамляе The Sun. Акрамя таго, што Гармонія можа адчуваць аргазм, яна запамінае любімую ежу, музыку, фільмы і іншыя перавагі свайго гаспадара, і нават ніколі не забывае пра яго дзень нараджэння. Гармонію можна было б лічыць дзяўчынай мары, калі б не адна акалічнасць: робат не можа хадзіць, таму не складзе вам кампанію ў прагулцы.
З сэкс-робатам можна будзе размаўляць, такім чынам штучны інтэлект створыць альтэрнатыўную форму ўзаемаадносін.
Сіліконавая Гармонія можа мець 18 розных эмоцый (сарамлівасць, сэксуальнасць, рэўнасць, капрызнасць, балбатлівасць і іншыя), 42 колеры саскоў, а таксама 14 разнастайных варыянтаў палавых губ, якія можна зняць і памыць нават у посудамыйнай машыне.
Распрацоўшчык Гармоніі Мэт Мак-Мюлен ствараў сэкс-робата яшчэ з 1990-ых гадоў. Ён упэўнены, што яго сэкс-робаты дапамогуць тым, хто адчувае цяжкасці ў зносінах з жанчынамі альбо недахоп часу.
Да канца 2017 года Гармонія трапіць у продаж па ўсім свеце і будзе каштаваць каля 15 тысяч долараў.