Бяда здарылася 13 мая ў Віцебску. Жыхарка Віцебска прыехала на працу на аўтамабілі «Таёта Аурыс» і прыпаркавала яго на ўскрайку праезнай часткі. Але пустое аўто само сабой пакацілася заднім рухам — і збіла пешахода. 69-гадовая жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.

Следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да ўладальніцы аўтамабіля, 36-гадовай жанчыны, за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Жанчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Следчыя дадаткова усталёўваюць сведак ДТЗ, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй, якая мае значэнне для крымінальнай справы, і просяць звярнуцца ў аддзел па расследаванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту следчага ўпраўлення па адрасе: Віцебск, праспект Маскоўскі 51А, або патэлефанаваць па тэлефоне 8(0212) 46-20-78.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?