Як стала вядома закрытаму ўладамі праваабарончаму цэнтру «Вясна», кіраўнік бабруйскага клуба «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.

Міхалькоў старэйшы заставаўся апошнім з фігурантаў справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з ліку «патрыётаў».

Нагадаем, Мікалай Міхалькоў быў затрыманы 24 сакавіка і першапачаткова знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яму было афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага. Дададзім, што ён з'яўляўся адным з трох фігурантаў справы, якім не было прад'яўлена дадатковае абвінавачванне, звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

Такім чынам, за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы, сярод якіх 16 асобаў, чые імёны звязваюць з дзейнасцю былой арганізацыі «Белы легіён», і актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0