Тушынскі раённы суд Масквы прызначыў штраф у памеры 3 тысяч расейскіх рублёў (амаль 53 даляра) салісту рок-гурту «Бі-2» Лёву Бі-2 (Ягору Бортнику), затрыманага напярэдадні на стадыёне «Адкрыццё Арэна» з пакецікам марыхуаны. Пра гэта паведамляе карэспандэнт ТАСС з залы суда.

TACC

«Прызнаць Бортніка вінаватым па ч. 1 арт. 20.31 («Парушэнне гледачом правілаў паводзін пры правядзенні афіцыйных спартыўных спаборніцтваў») КаАП РФ і прызначыць яму адміністрацыйны штраф у памеры 3 тыс. руб.», — абвясціла рашэнне суддзя Вольга Крапчатава.

Нагадаем, Бортнік быў затрыманы на футбольным матчы паміж маскоўскім «Спартаком» і грозненскім «Церакам». Паводле папярэдніх даных, у яго быў канфіскаваны пакецік з марыхуанай. У ходзе даследчай праверкі было выяўлена, што агульная вага канфіскаванага наркотыку склала 0,5 грама.

Сам музыка ўжо паведаміў, што напіша новую песню, якую прысвеціць свайму затрыманню на стадыёне «Адкрыццё Арэна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?