У польскай сталіцы адбыўся напад на ўкраінцаў па прычыне таго, што яны размаўлялі паміж сабой на роднай мове. Інцыдэнт адбыўся ў варшаўскім раёне Макотаў, паведамляе Радыё Польшча. 

На ўкраінскую пару напаў 22-гадовы мужчына. Яму не спадабалася, што замежнікі размаўлялі на роднай мове. Крыўдзіцель спачатку абразіў украінцаў, а затым збіў мужчыну і ўжыў да абаіх газавы балончык.

Нападнік затрыманы паліцыяй. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў нападзе і абразе па нацыянальнай прыкмеце. Злачынцу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0