«Здароў, Дзянісе. Выдатная ідэя пра наркотыкі й порна. Студэнты журфаку на Акрэсьціна цябе ніколі не забудуцца», – sms такога зьместу стаў прычынай для судовага разьбіральніцтва.

Адразу пасьля разгону намётавага гарадка ў Інтэрнэце зьявілася інфармацыя, што кадры з порначасопісамі й шпрыцамі прыдумаў і зьняў апэратар БТ Дзяніс Бальшакоў, студэнт-трэцякурсьнік факультэту журналісткі БДУ. Падаваўся й нумар мабільнага тэлефона Бальшакова з прапановай заваліць яго эсэмэскамі ды званкамі з выказваньнем шчырага «фэ». Некаторыя з студэнтаў журфаку выказалі сваю агіду ў твар апэратару БТ: гэтых студэнтаў пачалі выклікаць у дэканат факультэту «на размову».

Бальшакова завалілі пасланьнямі й тэлефанаваньнямі. У адказ ён падаў у суд – у абарону свайго гонару і годнасьці. Паводле зьвестак «НН», маюць адбыцца прынамсі тры падобныя працэсы. Суд супраць Алесі Сіўчыкавай быў прызначаны на 15 траўня, але потым яго перанесьлі: пазоўнік не зьявіўся. Працэс адбудзецца 18 траўня а 16-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёну Менску (вул.Сямашкі, 33).

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0