Сёння на ЧС па хакеі прайшлі чвэрцьфіналы. Следам за Расіяй і Фінляндыяй у 1/2 фіналу выйшлі зборныя Канады і Швецыі.

Канадцы выйгралі ў Германіі — 2:1, а Швецыя перамагла Швейцарыю з лікам 3:1.

Нагадаем, што Расія сёння перамагла Чэхію 3:0, а Фінляндыя выйграла ў ЗША 2:0.

У паўфіналах у суботу згуляюць:

Расія — Канада, Швецыя — Фінляндыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0