Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Разгоны пратэстаў і арышты гэтай вясной у Беларусі не пацягнуць за сабой нейкіх новых крокаў Еўрасаюза, але там будуць уважліва сачыць за «некаторымі расследаваннямі», уключаючы справу «Белага легіёну». Пра гэта TUT.BY у чацвер сказала кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын у кулуарах экспертных кансультацый паміж МЗС і праваабаронцамі.

— Мы працягваем палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, і мы будзем размаўляць аб правах чалавека. Але часам гэта лепш рабіць на прамых перамовах, а не публічна, — сказала кіраўнік прадстаўніцтва ЕС.

Ніякіх новых рашэнняў і крокаў у сувязі з падзеямі вясны 2017 года ў Беларусі — разгонамі пратэстаў і арыштамі апазіцыянераў — Еўрасаюз не плануе, пацвердзіла Віктарын.

— Гэта азначае, што мы ўважліва сочым за сітуацыяй і рухаемся пакрокава. Існуючыя праекты працягваюцца. Але наша супрацоўніцтва — гэта не толькі фінансавая падтрымка, але і агульныя каштоўнасці. Калі мы гаворым пра вяршэнства права, я хачу бачыць, як ідуць некаторыя расследаванні, якімі будуць суды і вынікі…

— Вы маеце на ўвазе справу «Белага легіёну»?

— Напрыклад, так. І мы будзем за ёй уважліва сачыць.

— Ёсць нейкія чырвоныя лініі для беларускіх уладаў?

— Я не люблю казаць пра чырвоныя лініі і не хачу ўбачыць горшыя сцэнары. Калі нешта будзе адбывацца, я буду гэта каментаваць, як і ЕС. І зараз мы чакаем, што адбудзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0