У чацвер, 18 мая, на «Дожде» адбылася прэм'ера кліпа Васі Абломава пры ўдзеле Юрыя Дудзя на песню «Несті херню».
Афіцыйную прэм'еру кліпа глядзіце на канале Васі Абломава ў YouTube.
У кліпе да песні «Несті херню» паказаны герой (Вася Абломаў), які прыходзіць на перадачу «Няўдалая размова» на «Незалежным тэлебачанні».
У час размовы з вядучым — яго грае Юрый Дудзь — Абломаў прадстаўляе гіпатэтычную сітуацыю, у якой ён «напісаў бы песню пра подзвігі на вайне, пра змову супраць краіны, пра ціск звонку, тапіў за рускі народ на Данбасе», «перажываў бы на камеру за дзяцей у Алепа», «пісаў бы ў твітар пра пагрозу НАТА» і г.д.
Урэшце, разважае Абломаў у песні, яму прапанавалі б весці штотыднёвую перадачу на «залежным тэлебачанні», на якой ён «хваліў бы ўрад і яго ўчынкі», «гаварыў, што ад санкцый нам толькі карысць».
«Але, калі шчыра, я рады, што так не склалася Я нармальна ем, я спакойна сплю», - заключае ён у канцы песні.