Аргенціна і Беларусь дамовіліся пра бязвізавы рэжым для грамадзян. Ён уступае ў сілу 19 мая. Аб гэтым паведамляецца на сайце пасольства Беларусі ў Аргенціне.

«З 19 мая беларусам няма неабходнасці ў візе для ўезду ў Аргенціну. Грамадзяне Беларусі, якія з'яўляюцца ўладальнікамі агульнаграмадзянскіх пашпартоў, могуць уязджаць, следаваць транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны без віз на працягу перыяду, якi не перавышае 90 сутак з дня першага ўезду бесперапынна на працягу каляндарнага года», - гаворыцца ў паведамленні.

Такія ж правілы дзейнічаюць і для грамадзян Аргенціны для ўезду ў Беларусь. Раней грамадзяне гэтай краіны маглі скарыстацца бязвізавым рэжымам, але тэрмін знаходжання ў Беларусі не павінен быў перавышаць 5 дзён.

Пры гэтым Беларусь і Аргенціна дамовіліся захаваць за сабой права адмовіць грамадзяніну дзяржавы другога боку ва ўездзе на сваю тэрыторыю або скараціць тэрмін яго знаходжання, калі такое асоба прызнаецца непажаданым або можа прадставіць пагрозу грамадскай бяспекі або парадку.

Нагадаем, пагадненне з Аргенцінай аб бязвізавых паездках было падпісана ў Мінску ў кастрычніку 2016 года, але шмат часу заняла ратыфікацыя дакумента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?