ТАСС

ТАСС

Рассельгаснагляд апублікаваў заяву аб абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Абмежаванні, як растлумачылі ў ведамстве, закрануць, у прыватнасці, пастаўкі ў Расію сухога малака, сыру, масла і сухой малочнай сыроваткі.

Пастаўкі, паводле дадзеных прэс-службы ведамства, часова забароненыя з ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод», ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», ААТ «Малочная кампанія «Наваградскія дары», ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», а таксама з Любанскага філіяла прадпрыемства.

Падобнае рашэнне, паводле інфармацыі прадстаўнікоў Рассельгаснагляду, было звязана з тым, што «апошнім часам набылі сістэматычны характар» выпадкі «паступлення ў Расію з Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі».

У панядзелак, 15 мая, як нагадалі ў ведамстве, на пляцоўцы Мінсельгаса Расіі з беларускім бокам былі праведзены перамовы, пасля якіх Рассельгаснагляд звярнуўся ў дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгаса Беларусі з просьбай прыпыніць ветэрынарную сертыфікацыю ў Расію «прадукцыі высокай рызыкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?