Пра гэта паведамляе прэс-служба КДБ.
19 красавіка распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да галоўнага доктара Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Віктара Масла. Ён арганізаваў раскраданне грашовых сродкаў, якія налічваліся падначаленым яму работнікам адміністрацыі ў выглядзе прэмій, на суму не менш 21 тыс. рублёў.
Віктар Масла затрыманы, яму прад'яўлена абвінавачанне. Крымінальная справа для далейшага расследавання перададзена ў Следчы камітэт.