19.05.2017 / 16:56

Прафсаюзы распавялі, як будзе працаваць «народны кантроль» за цэнамі 13

Кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выпрацавала агульную пазіцыю па пытанні аб тым, як кантраляваць цэны на сацыяльна значныя групы тавараў. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на сайт Федэрацыі прафсаюзаў.

Старшыня ФПБ Міхаіл Орда падкрэсліў, што для прафсаюзаў рост цэн на асноўныя тавары і паслугі асабліва актуальны.

«Мы аб'ядноўваем каля 96% працоўных краіны, і для кожнага члена прафсаюза гэта вельмі важна. Людзі задаюць пытанні: чаму зарплата стаіць, даляр стаіць, а цэны растуць?»

У Федэрацыі прафсаюзаў ужо створаная рабочая група па маніторынгу цэн на сацыяльна значныя тавары і паслугі. У яе склад увайшлі прадстаўнікі сацыяльна-эканамічнага блока ўсіх абласных і Мінскага гарадскога аб'яднанняў прафсаюзаў.

Члены рабочай групы штомесяц абавязаныя рабіць зрэз коштаў прадуктаў харчавання ў крамах — буйных сеткавых і крокавай даступнасці. Маніторынг ахопіць аб'екты не толькі ў сталіцы і абласных гарадах, але і ў некаторых раённых цэнтрах. Уся інфармацыя будзе сцякацца ў ФПБ, дзе спецыялісты правядуць яе дэталёвы аналіз.

Напрыклад, сярэднюю цану на тую ці іншую групу тавараў, якія карэлююцца са «спажывецкім кошыкам», параўнаюць з сярэдняй заработнай платай работнікаў па краіне. Такім чынам атрымаецца ацаніць, ці можа сярэднестатыстычны грамадзянін дазволіць сабе базавы набор прадуктаў і якую долю ў яго даходах складае сума, выдаткаваная на іх набыццё. Плануецца таксама параўноўваць мінімальны памер цэн на тавары «спажывецкага кошыка» з мінімальнай заработнай платай.

Членскія арганізацыі ФПБ дапамогуць зрабіць зрэз па галінах. Так, прафсаюз работнікаў гандлю будзе ажыццяўляць маніторынг цэн на адзенне, бялізну, абутак; прафсаюз работнікаў аховы здароўя — на лекі і сродкі гігіены; прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый — на паслугі транспарту; прафсаюз работнікаў сувязі — на паслугі сувязі і г. д.

Акрамя таго, прафсаюзы мяркуюць не выпускаць з-пад увагі і пытанне плацежаздольнасці насельніцтва, якое датычыцца аплаты камунальных паслуг. Як вядома, Беларусь паступова адыходзіць ад перакрыжаванага субсідавання і плануецца, што да канца 2018 года жыхары краіны будуць аплачваць камунальныя паслугі на 100%. З прадпрыемстваў, адпаведна, здымаецца пэўная фінансавая нагрузка, значыць, у іх застаецца больш грашовых сродкаў, якія яны, сярод іншага, могуць выкарыстоўваць і для павелічэння заработнай платы сваім работнікам.

Атрыманай па выніках маніторынгу інфармацыяй Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падзеліцца са сваімі партнёрамі, у прыватнасці, з урадам і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. А найбольш праблемныя моманты будуць выносіцца на абмеркаванне ў Нацыянальным савеце па працоўных і сацыяльных пытаннях.

0
Люстэрка / Адказаць
19.05.2017 / 17:08
Прафсаюзы павінны кантраляваць не цэны, а заробкі і працягласць працоўнага дня. Ужо нормай стала для тых жа лекараў і настаўнікаў працаваць на некалькі ставак. Людзям недаплачвааюць заробкі, прымушаючы браць на сябе больш працы. Гэта прамы абавязак прафсаюзаў вырашаць такія пытанні. Але тое, што ў нас называецца гэтым словам, насамрэч не з’яўляецца рэальным прафсаюзам і не выконвае належную функцыю. Таксама як так званыя "дэпутаты" не з'яўляюцца насамрэч дэпутатамі і не выконваюць дэпутацкія функцыі. Не сустракаюцца з выбаршчыкамі, не збіраюць ад іх спісы пытанняў, якія трэба вырашаць, не абмяркоўваюць гэтыя пытанні на паседжаннях і не ствараюць законы дзеля іх вырашэння. Так званыя "дэпутаты" не выконваюць абавязкаў дэпутатаў. Значыць па сутнасці не зьяўляюцца імі. Гэта назначэнцы Лукашэнкі, якія абслугоўваюць яго, легітымізуючы яго хацелкі-указы.
0
3-2-1-0 / Адказаць
19.05.2017 / 17:28
У сьвеце прафсаюзы змагаюцца за годныя заробкi ды ўмовы працы. У нас ахвiцыйныя профбосы спрабуюць зайсьцi з тылу, ды падмяняюць дзяржструктуры (цi зрастаюцца зь йiмi). Поўны трэш. Усё ня так як у людзей.
1
Пikетчык / Адказаць
19.05.2017 / 18:21
Ну гэта ж проста цырк на дроце.! Яны будуць манiторыць цэны! А што министерство торговли не мониторит , статистика не знает ? Помониторят, а потом будут обсуждать . Пообсуждаете и что дальше? В ценах заложены акцизы, налоги, зарплаты, таможенные сборы, цена бензина. Неужели выступит против повышения цен на бензин? Неужели прикажут "партнерам" снизить НДС ? Неужели упадут таможенные платежи? Единственное что профсоюзы должны делать - это требовать повышения на зарплат и не огулом, а исходя из возможностей каждого отдельного предприятия. Вот сейчас хотят заставить учителей работать на один час в день больше - где профсоюзы?Где профсоюзы , когда работают пару часов в неделю ? Где профсоюзы, когда не продляют контракты и даже не надо платить за сокращения. И потом .  Если нет мозгов, то и благая цель не поможет. Мониторит цены будут те кто их и устанавливает - связисты на связь, фармацевты на лекарства. Где логика? Они же заинтересованные лица . Чем больше цены,тем больше их зарплаты. Разогнать надо все эти профсоюзы, которые ничего не решают и только проедают деньги народные.Хотя народец спит , а значит цены будут расти.  🌌
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру