Зборная Беларусі па баскетболе прайграла другі матч на Алімпіядзе. На гэты раз дзяўчаты саступілі чэмпіёнкам Эўропы – расіянкам.

Нашы ўсходнія суседкі не паказалі ў сваёй гульні нічога асаблівага, але беларускі нібыта ўвесь час адчувалі лёгкі піетэт перад суперніцамі. Здавалася, хай бы каманда Буяльскага дадала трошачку ў пляне дысцыплінаванасьці ў абароне, і выйгрыш бы цалкам магчымы. Асабліва вясёлую атакуючую карусэль нашы баскетбалісткі закруцілі ў апошняй чвэрць, якую выйгралі зь лікам 25:19. Зрэшты, да агульнай перамогі гэтага так і не хапіла – 65:71.

Гэта ўжо чацьвёртая параза беларусак ад расіянак цягам апошняга году. Як заявіў у інтэрвію для інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА Анатоль Буяльскі, у нашых дзяўчат склаўся нейкі своеасаблівы комплекс перад зборнай Расеі. «Нават на матч з чэмпіёнкамі сьвету аўстралійкамі каманда выходзіць больш разьняволеная», – кажа А.Буяльскі.

Тым часам сёньня адразу трое беларускіх барцоў могуць заваяваць бронзавы мэдаль. Гэта Міхаіл Сямёнаў і Алег Міхаловіч у барацьбе грэка-рымскай, а таксама Андрэй Казусёнак у дзюдо.

Няўдала выступіла ў стральбе з малакалібэрнай вінтоўкі Вікторыя Чайка, якая не змаглі прайсьці ў васьмёрку мацнейшых.

Сёньня на Алімпіядзе свой першы бой правядзе апошні прадстаўнік Беларусі ў боксе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?