Рэдакцыя часопіса Arche ладзіць распродаж рэдкіх, каштоўных кніг, выдаваных у мінулыя гады. Некаторыя з іх засталіся ў колькасці лічаных паасобнікаў.

Гэта кнігі па гісторыі Беларусі, грунтоўныя штудыі беларускае мовы, нарысы беларускае найноўшае палітыкі, а таксама рэдкія нумары часопіса Arche.

Цяперашні распродаж — адна з апошніх магчымасцяў набыць важныя для беларускае культуры публікацыі. Поўны спіс выданняў і інфармацыя, як іх атрымаць, ёсць на сайце Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0