Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што замірэньня на Данбасе няма, Менскія пагадненьні выконваюцца ня поўнасьцю, піша сайт радыё «Свабода».

Выступаючы ў Бэрліне на сумесным брыфінгу з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, Мэркель падкрэсьліла, што на перамовах гаворка пойдзе менавіта пра гэта і пра магчымасьць новай сустрэчы ў «нармандзкім фармаце». Паводле канцлера, будзе абмяркоўвацца і хада рэформаў ва Украіне.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0