12 жніўня 2008 г. з 17 па 19 гадзін на плошчы Казінца ў Менску намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты на парлямэнцкія выбары 28 верасьня па Кастрычніцкай акрузе, правёў пікет па зборы подпісаў у падтрымку свайго вылучэньня.

Віктар Івашкевіч стаяў пад нацыянальным бел‑чырвона‑белым сьцягам і блакітна‑зорным сьцягам Эўрасаюзу, ідэю далучэньня да якога ён імкнецца папулярызаваць. Побач зь ім Уладзімір Падгол прапаноўваў мінакам цытатнікі выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі і фільм «Плошча». Праз 10 хвілін пасьля пачатку дзеі да пікетоўцаў пад’ехала патрульная машына міліцыі (бартавы нумар К400) і падышоў намесьнік старшыні Кастрычніцкага РУУС па ахове грамадзкага парадку. Ён, а таксама высокі чалавек у чорным, падобны на АМАПаўца, дзяжурылі непадалёк увесь час пікета.

За час пікету зьявіліся дзьве машыны — «Волга» (9710 МВК) і «Лада», у абодвух знаходзіліся па двое ў штацкім. Прадстаўнікі абодвух «салодкіх парачак» прыкладна па паўгадзіны вялі апэратыўныя здымкі на відэа.

Група Івашкевіча сабрала на 12 жніўня блізка тысячы подпісаў. За час пікет было сабрана яшчэ 18 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?