У рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2017» у музеі піваварства «Аліварыя» ўпершыню правялі заняткі па піўной ёзе. Два бясплатныя сеансы піўной ёгі, у якіх узялі ўдзел больш за 40 чалавек, прайшлі ў выстаўнай зале музея.

Ідэя сумяшчаць заняткі ёгай і піва зарадзілася на амерыканскім фестывалі Burning Man ў штаце Невада. Маладыя людзі, якія практыкуюць ёгу, правялі незвычайны эксперымент: падчас выканання практыкаванняў рабілі некалькі глыткоў піва. З ЗША модны рух прыйшоў ў Еўропу і стаў незвычайна папулярным у Германіі. Менавіта тут з'явіўся брэнд YogaBier — піўная ёга. Яе асноўная канцэпцыя — прыемнае баўленне часу, зняцце стрэсу, расслабленне і адпачынак пасля працоўнага тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?