Здымак апублікаваны на старонцы Street Act у Фэйсбуку.

Гэта ўжо не першае «ўдакладненне» графіці, створанага ў знак сяброўства Беларусі і Расіі. Спачатку на яго прымалявалі калючы дрот. Яго старанна ліквідавалі. Пасля ўнізе графіці з'явіўся іранічны надпіс. Яго замалявалі. Нехта зноў яго напісаў. Яго зноў замалявалі… Гэтым разам надпіс адсылае да «справы патрыётаў».
На сёння за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары