Французскія праграмісты знайшлі магчымасць разблакаваць камп'ютары, заражаныя вірусам WannaCry.

Стваральнікі WannaCry заразілі больш чым 300 тысяч камп'ютараў у 150 краінах і патрабуюць ад ахвяр выплаціць ім ад $300 да $600 на працягу тыдня.

Каманды праграмістаў у розных краінах працуюць над пошукам уратавання для гэтых кампоў. Пакуль поспеху дасягнулі толькі французы, і то абмежаванага. Іх спосаб працуе толькі ў выпадку, калі кампы не перагружаліся пасля заражэння і калі ахвяры скарыстаюцца спосабам да таго, як WannaCry канчаткова заблакуе іх файлы.

Французская Quarks Lab апублікавала тэарэтычную методыку расшыфроўкі файлаў WannaCry, а іх суайчыннікі з Delpy перанеслі гэтую методыку на практыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?