Дадатковыя меры памежнай бясьпекі будуць прыняты беларускімі і літоўскімі памежнікамі на сумесным участку мяжы на час правядзеньня фэстывалю Be2gether ("Будзем разам").

Ён адбудзецца 14—17 жніўня каля сьцен Нарвілішскага замку на літоўскай тэрыторыі ў непасрэднай блізкасьці ад мяжы з Беларусьсю.

Як паведаміў БелаПАН часовы выканаўца абавязкаў начальніка прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Шчацінін, згодна з дамоўленасьцю з літоўскай памежнай адміністрацыяй будзе ўзмоцнены кантроль у пунктах пропуску на мяжы, узмоцненыя рэжымныя мерапрыемствы ў памежнай зоне і асабліва ў памежнай паласе. Грамадзяне, якія незаконна пранікнуць на гэтую тэрыторыю, напрыклад, каб паназіраць за фэстывалем зь беларускага боку, будуць затрымлівацца памежнікамі Лідзкага атрада і прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасьці.

Прадстаўнік беларускага памежнага ведамства патлумачыў, што для знаходжаньня ў памежнай зоне (тэрыторыя сельскага савета, сумежнага з мяжой) неабходны дазвол органаў унутраных спраў, а ў памежнай паласе — памежных упаўнаважаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?