Калі раней беларускія СМІ толькі здагадваліся, што паміж зоркай беларускай баскетбольнай зборнай Таццянай Ліхтаровіч і Кейшай Гары (Cyesha Goree), якая гуляе за венгерскі «Мішкольц», існуюць адносіны, то цяпер, здаецца, сумнявацца ўжо не выпадае.
Кейша апублікавала ў сваім фэйсбуку відэа, назваўшы яго «Шэсць месяцаў разам з маім сябрам, маім лепшым сябрам, маім шчасцем, маёй моццу, маім каханнем, маім светам, маім усім»: усе гэтыя эпітэты прысвечаныя Ліхтаровіч.
Само відэа паказвае інтымныя моманты сяброўства дзвюх жанчын.
Сваіх адносінаў баскетбалісткі не каментуюць.