Цэх Жывой Гісторыі запрашае на лекцыю «Даспехі нясвіжскіх Радзівілаў».
Даспех Мікалая «Чорнага» Радзівіла
Нефармальнае беларускае аб'яднанне беларускіх ваенных гісторыкаў, аматараў гісторыі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі правядзе адкрытую сустрэчу, якая прысвечаная рыцарскаму ўзбраенню адной з самых магутных магнацкіх сем'яў Вялікага Княства Літоўскага.
У даспехах Радзівілаў мы можам бачыць найлепшыя дасягненні збраяроў і адсачыць праз іх развіццё еўрапейскіх сродкаў індывідуальнай абароны, якія былі тады лепшымі ва ўсім свеце.
Прачытае лекцыю і адкажа на пытанні зацікаўленых намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Сяргей Егарэйчанка. Вядучы - кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.
Сустрэча адбудзецца 22 траўня ў 19.00 у бары Beer&Wine (вул.Кульман, 9). Уваход - 5 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 33 6611432.