У цэнтры Мінска абясточана некалькі вуліц. Прычына адсутнасці электраэнергіі — аварыя на электрасетках.

На 12.00 электраэнергіі няма на вуліцах Волаха, Каржа, Лермантава, Лібкнехта, Харкаўскай, Бетонным праездзе, Загарадным завулку, Купрыянава, завулку Дамашэўскага, 2-м завулку Люксембург, праспекце Пераможцаў, Клары Цэткін, Ігнаценкі.

Як паведамілі ў РУП «Мінскэнерга» ўстараненне прычын аварыі можа заняць да дзвюх гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?