У Брэсцкім раёне з акна чацвёртага паверха выпала маленькае дзіця, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.
Хлопчыка з рознымі траўмамі шпіталізавалі ў бальніцу. Яго стан ацэньваецца як цяжкі.