25 мая — прафесійнае свята ўсіх вандроўшчыкаў аўтаспынам па Галактыцы. «Міжнародны дзень ручніка», таксама вядомы як дзень памяці Дугласа Адамса, аўтара «Аўтаспынам па Галактыцы»!
Мы, фандом «Миры Дугласа Адамса», вырашылі закаціць з гэтай нагоды сапраўдную вечарыну і запрашаем усіх аўтаспыншчыкаў далучыцца.
У праграме:
— бойка на ручніках!
— тэматычныя віктарыны і гульні
- батл воганскай паэзіі
— камп'ютар Глыбакадумны
— сёе-тое, што вам варта ведаць пра Дугласа Адамса (куды ж без «адукацыйнай» часткі)
— Нешта зусім іншае ©
Хапайце свой ручнік і галасуйце!
Пачатак а 19-й. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці, 37а)