Мужчыну, які тануў, заўважылі ў рацэ Свіслач у Ленінскім раёне раніцай 20 мая, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Следчым камітэце Беларусі.

Чалавека заўважыў мінак, які дастаў яго з вады і выклікаў хуткую дапамогу. Аднак нягледзячы на прынятыя медыцынскімі работнікамі меры, пацярпелы памёр ва ўстанове аховы здароўя, куды быў дастаўлены.

«Упраўленнем Следчага камітэта па горадзе Мінску вядзецца даследчая праверка па факце смерці мужчыны 1953 года нараджэння. У дадзены момант прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза, апытваюцца сваякі памерлага, відавочцы, высвятляюцца абставіны, якім чынам мужчына апынуўся ў вадзе», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску Аляксей Клімовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0